БЕЛ Ł РУС

Барысаў — самая небясьпечная чыгуначная станцыя Беларусі

28.03.2008 / 20:34

Nashaniva.com

За апошнія чатыры гады на чыгуначных пуцях на станцыі «Барысаў», паводле інфармацыі яе начальніка Сяргея Мацкевіча, загінулі 29 чалавек.


За апошнія чатыры гады на чыгуначных пуцях на станцыі «Барысаў», паводле інфармацыі яе начальніка Сяргея Мацкевіча, загінулі 29 чалавек. Як сьцьвярджае Мацкевіч, на думку спэцыялістаў, чыгунка на станцыі «Барысаў» ёсьць самай нешчасьлівай зонай у краіне па траўматызьме пешаходаў. Як ні сумна, але гэта зусім заканамерна, бо рэйкі аддзяляюць ад асноўнай часткі гораду так званы Залінейны раён, у якім жывуць каля пятнаццаці тысяч чалавек.

А на працягу чатырох з паловай кілямэтраў станцыйных плошчаў ёсьць толькі адзін пешаходны пераход з Залінейнага раёну, да таго ж не абсталяваны гукавой сыгналізацыяй.

Гінуць людзі на самай нешчасьлівай чыгуначнай станцыі ў краіне, гінуць людзі на самай аварыйнай у Менскай вобласьці барысаўскай вуліцы Гагарына. Сёлета на падрыхтоўку да сьвята беларускай пісьменнасьці будзе патрачана каля 30 мільярдаў рублёў, якія сыдуць, збольшага, на фарбаваньне фасадаў дамоў на цэнтральнай вуліцы — праспэкце Рэвалюцыі, на мэталадахоўку на іхныя стрэхі, мудрагелістыя балькончыкі, платы ды высадку кветак.

На сьветлафоры й пераходы грошай няма…

Ёсіп Дымкавіц, borisov-e.info

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула