БЕЛ Ł РУС

ЗША: Бамбардзіроўшчыкі РФ «лажануліся» — разбамбілі базу войск Асада 

11.12.2015 / 21:44

Аляксандр Гелагаеў 

Расійскія самалёты памылкова нанеслі ўдар па пазіцыях арміі сірыйскага дыктатара Башара Асада на мінулым тыдні, напісалі амерыканскія СМІ са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу. 

Бамбалюк бамбардзіроўшчыка Ту-22М3. Фота lenta.ru

Першапачаткова афіцыйныя ўлады Сірыі заявілі, што авіяцыя кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША бамбіла ў нядзелю ваенную базу войск Асада, у выніку чаго загінулі 3 жаўнеры, яшчэ 13 былі параненыя. Была знішчана ваенная тэхніка і рыштунак.

Кааліцыя афіцыйна заявіла, што ў гэты дзень усе баявыя вылеты яе самалётаў былі скіраваныя супраць нафтавых аб'ектаў, а не супраць ваенных цэляў.

Пазней высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік неафіцыйна паведаміў, што «лажанулася» расійская авіяцыя.

«Мы заўважылі на радары бамбардзіроўшчык Backfire (Ту-22) дакладна над горадам, пра які казалі сірыйцы», — сказаў чыноўнік.

Як мінімум 12 расійскіх дальніх бамбардзіроўшчыкаў Ту-22М3 удзельнічаюць у аперацыі ў Сірыі. Вядома, што яны выкарыстоўваюць звычайныя некіраваныя бомбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула