БЕЛ Ł РУС

«Малага» перамагла, як з поля сышоў Філіпенка

13.12.2015 / 16:28

Nashaniva.com

У матчы 15-га тура чэмпіянату Іспаніі «Малага» выйграла ў гасцях у «Раё Валекана» з лікам 2:1.

Беларускі абаронца Ягор Філіпенка выйшаў у стартавым складзе «Малагі», пры яго ўдзеле клубу забілі гол, на 58-й хвіліне, беларус быў заменены на бразільца Шарлеса Дыяса.

Ужо праз хвіліну гэты самы Шарлес зраўняў лік, а ў канцы 2-га тайма «Малага» вырвала перамогу.

Ягор Філіпенка перайшоў у андалускі клуб у студзені 2015 г., але ў чэмпіянаце Іспаніі дэбютаваў толькі на мінулым тыдні ў матчы супраць баскскага «Атлетыка». Сёння была другая гульня ў Філіпенкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула