Казаха, які ў фэйсбуку заклікаў зрабіць рускую мову дзяржаўнай, асудзілі да 4 гадоў зняволення
Актывіст Ярмек Тайчыбекаў прысуджан казахстанскім судом да 4 гадоў зняволення за публікацыю на старонцы ў Фэйсбуку прарасейскіх пастоў.
37-гадовы Тайчыбекаў быў прызнаны вінаватым у распальванні нацыянальнай варожасці.
Справу супраць яго распачалі па скарзе нацыянал-патрыётаў Казахстана. Іх незадаволенасць выклікалі публікацыі ў падтрымку цеснай інтэграцыі Казахстана і Расіі і за наданне рускай мове ў Казахстане статусу дзяржаўнай.
Сам Тайчыбекаў віну не прызнаў, заявіўшы пра абсурднасць высунутых супраць яго абвінавачванняў і пра палітычны характар сваёй справы.