БЕЛ Ł РУС

Курс тэнге зноў знізіўся да гістарычнага мінімуму

14.12.2015 / 9:49

Nashaniva.com

Курс даляра склаў 322,47 тэнге па выніках таргоў на ранішняй сесіі KASE, паведамляе tengrinews.kz. Сусветная валюта працягвае расці з 8 снежня 2015 года.

Першая здзелка на ранішніх таргах 14 снежня прайшла па цане 315,1 тэнге. Максімальная цана склала 329,67 тэнге.

У абменніках валюта таргуецца ў дыяпазоне ад 325 да 330 тэнге.

19 жніўня 2015 года даляр быў роўны 188,35 тэнге.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула