БЕЛ Ł РУС

Украінская эканоміка аднавіла рост, золатавалютныя рэсурсы выраслі на $7 млрд

14.12.2015 / 10:55

СГ

За апошні год золатавалютныя рэзервы Украіны выраслі з $6 да $13 млрд, паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк.

У чацвертым квартале 2015 года таксама ўпершыню будзе зафіксаваны эканамічны рост — пасля сямі запар кварталаў падзення. Паводле прагнозаў, ён складзе ад 0,7 да 1%.

Агулам за 2014—2015 гады ўкраінская эканоміка скарацілася прыкладна на 20% у выніку анексіі Крыма і агрэсіі ў Данбасе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула