БЕЛ Ł РУС

Tut.by: Гендырэктар life:) Ісмет Языджы нечакана пакінуў сваю пасаду

14.12.2015 / 13:15

Паводле інфармацыі 42.TUT.BY, генеральны дырэктар аператара life:) Ісмет Языджы пакінуў сваю пасаду ў пятніцу, 11 снежня.

Крыніцы паведамляюць, што звальненне гендырэктара стала нечаканасцю для супрацоўнікаў кампаніі, бо ён толькі каля месяца таму падпісаў новы гадавы кантракт.

З-за спешнага звальнення на дадзены момант не вызначаны чалавек, які выконвае абавязкі гендырэктара life:).

У прэс-службе аператара не пацвердзілі, але і не абверглі гэтую інфармацыю, толькі заявіўшы, што змогуць даць актуальную інфармацыю толькі пасля бліжэйшай рады дырэктараў кампаніі, якая адбудзецца 17 чысла. Гэта таксама ўскосна пацвярджае сыход кіраўніка.

З самім Ісметам Языджы аператыўна звязацца не ўдалося.

Ісмет Языджы быў прызначаны кіраўніком life:) у канцы 2011 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула