«Рома» з «Рэалам», «Барселона» супраць «Арсенала» — вынікі лёсавання Лігі чэмпіёнаў
Сёння ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Яго вынікі:
Гент — Вольфсбург,
Рома — Рэал,
ПСЖ — Чэлсі,
Арсенал — Барселона,
Ювентус — Баварыя,
ПСВ — Атлетыка,
Бенфіка — Зеніт,
Дынама Кіеў — Манчэстар Сіці.
Матчы 1/8 фіналу пройдуць 16-17, 23-24 лютага і 8-9, 15-16 сакавіка.
Фінал будзе праведзены 28 мая ў Мілане.
Нагадаем, што БАТЭ гуляў у адной адборачнай групе з «Барселонай», «Ромай» і «Баерам», фінішаваўшы на 4-м месцы.
А 15-й пачнецца лёсаванне 1/16 фіналу Лігі Еўропы.