БЕЛ Ł РУС

У Аргенціне пры падзенні аўтобуса з абрыву загінуў 41 паліцэйскі ФОТА

14.12.2015 / 15:21

@News_Executive

У аргенцінскай правінцыі Сальта, размешчанай на паўночным захадзе краіны, зваліўся з абрыву аўтобус жандармерыі. Пра гэта паведамляе ў панядзелак, 14 снежня, тэлеканал TN.

Па інфармацыі выдання, загінуў прынамсі 41 чалавек, каля дзясятка атрымалі розныя траўмы. Параненыя вайскоўцы былі дастаўлены ў бальніцы. У выратавальных працах прымалі ўдзел жандары, якія знаходзіліся ў двух іншых аўтобусах. Абставіны здарэння ўдакладняюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула