Наркакур'ер з Гродна хаваў кантэйнеры з гашышам у прамой кішцы
У пункце пропуску «Беняконі» на беларуска-літоўскай мяжы ў аўтобусе Вільнюс—Воранава супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі 41-гадовага жыхара Гродна. Ён, з'яўляючыся наркакур'ерам, спрабаваў завезці з Літвы партыю гашышу.
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, для даследавання былі прыцягнутыя спецыялісты медустановы. Шэсць кантэйнераў з 200 г наркотыкаў мужчына схаваў у прамой кішцы.
Грамадзянін Беларусі быў дастаўлены ў міліцыю, наркотыкі перададзены супрацоўнікам мытні.