БЕЛ Ł РУС

Міліцыя знайшла зніклую маладую маму з Іванава

17.12.2015 / 10:6

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі 27-гадовую жыхарку Іванава, якая знікла без вестак раніцай 14 снежня пасля таго, як адвяла трохгадовую дачку ў садок.

15 снежня ўвечары, на другія суткі пошукаў, зніклая жанчына выйшла на сувязь са сваякамі.

Інфармацыю аб тым, што вышук Юліі Кубай спынены, пацвердзілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама. Дзяўчыну па арыенціроўцы знайшлі 15 снежня на вакзале ў Брэсце супрацоўнікі транспартнай міліцыі. У той жа дзень Юлія звязалася з бацькамі і купіла зваротны квіток у Іванава, дадалі ў прэс-службе. Што стала прычынай невядомага знікнення дзяўчыны, у міліцыі не каментуюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула