БЕЛ Ł РУС

Намесніца кіраўніка калгаса «Александрыя» заплаціла дзяржаве $200 тысяч, каб трапіць пад хатні арышт

17.12.2015 / 15:36

ЯМ

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да былой намесніцы дырэктара па маркетынгу ААТ «Александрыйскае» (Шклоў), якая абвінавачваецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і службовай халатнасці.

Якое абвінавачванне выстаўленае ёй? У 2012—2013 гадах яна не вяла кантроль за аплатай тавараў па заключаных дагаворах, а таксама давала незаконныя ўказанні прадаваць мяса расійскім фірмам, якія мелі дэбіторскую запазычанасць перад «Александрыйскім» за раней атрыманую прадукцыю.

Следчыя налічылі нанесеную шкоду памерам 3,6 мільярда рублёў ($200 тысяч).

Намесніцу дырэктара пасадзілі ў ізалятар, аднак цяпер яна кампенсавала бюджэту $200 тысяч і была пераведзеная на хатні арышт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула