БЕЛ Ł РУС

У Тасманіі могуць забараніць продаж цыгарэт тым, каму няма 25 гадоў

21.12.2015 / 11:40

У аўстралійскім штаце Тасманія збіраюцца падняць узроставы цэнз на продаж цыгарэт. У хуткім часе тытунёвыя вырабы змогуць купіць толькі тыя, каму больш за 25 гадоў.

Цяпер цыгарэты не прадаюць людзям маладзейшым за 18 гадоў.

Калі закон будзе прыняты, Тасманія стане рэгіёнам з адным з найстражэйшых антытытунёвых законаў у свеце.

У Тасманіі кожны пяты жыхар з'яўляецца курцом, большасць пачалі курыць, калі ім не было 25 гадоў.

У іншых штатах Аўстраліі дазволена прадаваць цыгарэты маладым людзям старэйшым за 18 гадоў.

Але ў цэлым у Аўстраліі даволі жорсткая антытытунёвая палітыка.

У 2012 годзе быў уведзены новы дызайн, аднолькавы для ўсіх тытунёвых вырабаў — аліўкава-карычневы пачак з тэзісамі пра шкоду курэння.

У Аўстраліі таксама адны з самых дарагіх цыгарэт у свеце - каля 20 аўстралійскіх даляраў за пачак (гэта каля 15 амерыканскіх даляраў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула