Калегія ЕЭК ухваліла праект Канцэпцыі супольнага рынку газу ЕАЭС
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 22 снежня ўхваліла праект Канцэпцыі фарміравання агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), куды цяпер уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія і Расія.
Фото locman.kz
Як паведаміла прэс-служба ЕЭК, згодна з дагаворам аб ЕАЭС у мэтах фарміравання агульнага рынку газу саюза прадугледжваецца распрацоўка і зацвярджэнне да 1 студзеня 2016 года адпаведнай канцэпцыі, а да 1 студзеня 2018 года — праграмы.
Мерапрыемствы праграмы павінны быць выкананы да 1 студзеня 2024 года.
Затым краіны саюза заключаць міжнародны дагавор аб фарміраванні агульнага рынку газу ЕАЭС і забяспечаць яго ўваходжанне ў сілу не пазней за 1 студзеня 2025 года.
Фарміраванне агульнага рынку газу саюза будзе ажыццяўляцца ў тры этапы.
Трэці этап (не пазней за 1 студзеня 2025 г.) прадугледжвае забеспячэнне свабодных паставак газу, набытага па прамых дагаворах або на біржы; падтрыманне рынкавых коштаў, якія забяспечваюць камерцыйную рэнтабельнасць продажу газу на агульным рынку газу саюза, гаворыцца ў паведамленні.