БЕЛ Ł РУС

У Мінску на святы змяняецца рэжым працы грамадскага транспарту

24.12.2015 / 14:29

У Мінску на святы змяняецца рэжым працы гарадскога транспарту, паведаміла дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс». 

Аўтобусныя маршруты 26 снежня, а таксама 2 і 9 студзеня будуць працаваць па графіку суботы. 25 і 27 снежня, 1, 3, 7, 8, 10 студзеня — нядзелі. 

Тралейбусныя маршруты 25 і 26 снежня, 7—9 студзеня — па графіку суботы. 27 снежня, 1, 2, 3 і 10 студзеня — нядзелі.

Трамвайныя маршруты 25—27 снежня, 1—3 студзеня і 7—10 студзеня працуюць па графіку выхаднога дня. 

16 студзеня праца гарадскога пасажырскага транспарту прадугледжана па графіку буднага дня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула