БЕЛ Ł РУС

На Партызанскім праспекце трактар сутыкнуўся з двума аўтамабілямі і перакуліўся. Трактарыст загінуў

24.12.2015 / 15:10

24 снежня каля 11.00 на скрыжаванні Партызанскага праспекта з вуліцай Маладзёжнай адбылося ДТЗ.

Як паведамілі AUTO.TUT.BY відавочцы, па Партызанскім праспекце ехаў трактар з прычэпам, які на скрыжаванні з вуліцай Маладзёжнай выехаў на «сустрэчную». Там ён сутыкнуўся з двума аўтамабілямі. Пасля гэтага трактар перакуліўся на бок.

Трактарыста ў несвядомым стане дасталі з кабіны. Медыкі спрабавалі рэанімаваць мужчыну, але ім гэта не ўдалося - кіроўца памёр. Высвятляюцца прычыны яго гібелі — магчыма, мужчыне стала дрэнна з сэрцам яшчэ да ДТЗ. На месцы аварыі працуе міліцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула