БЕЛ Ł РУС

NASA апублікавала зробленую ў 1968 годзе фатаграфію Зямлі

25.12.2015 / 0:13

NASA ў чацвер, 24 снежня, апублікавала на сваім сайце фатаграфію, зробленую экіпажам «Апалона-8» ў 1968 годзе.

Фатаграфія была зроблена напярэдадні каталіцкіх Калядаў 24 снежня 1968, года гэта значыць роўна 47 гадоў таму.

Амерыканская касмічная місія «Апалон-8» знакамітая тым, што члены яе экіпажа былі першымі людзьмі, якія дасягнулі Месяца. У ходзе місіі людзі ўпершыню пакінулі гравітацыйнае поле Зямлі і ўбачылі яе здалёк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула