БЕЛ Ł РУС

Беларуса, які ваяваў на баку «ДНР», разарвала мінай напалам

26.12.2015 / 14:58

Nashaniva.com

Беларус Вадзім Савішчаў, які ваяваў на баку баевікоў «ДНР», падарваўся на міне падчас захопу пасёлка Камінтэрнава.

Пра гэта «Укантакце» паведаміў адзін з баевікоў Дзмітры Сакерын.

«Вадзім Савішчаў. Мінчук. Мой сябар і зямляк. Загінуў пад Камінтэрнавам 24.12.2015. Разарвала мінай напалову», — напісаў ён.

Вадзім Савішчаў нарадзіўся ў 1987 годзе ў Мінску. У яго засталося малое дзіця. «Укантакце» быў удзельнікам суполкі «Спецназ В/Ч 3214»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула