БЕЛ Ł РУС

Курс даляра ў Расіі ўпершыню перавысіў 72 рублі

28.12.2015 / 13:44

Nashaniva.com

kommersant.ru

Курс даляра ўпершыню ў 2015 годзе перавысіў адзнаку 72 рублі. Як сведчаць дадзеныя біржы, па стане на 12:55 значэнне даляра на Маскоўскай біржы дасягнула 72,24 рубля, павялічыўшыся на 2,2% у параўнанні з закрыццём папярэдняга дня. Курс еўра пераадолеў значэнне 79 рублёў, дадаўшы 2,35%.

Банк Расіі ўстанавіў на 29 снежня афіцыйны курс даляра на ўзроўні 70,79 рубля, што на 51,75 капейкі вышэй папярэдняга паказчыка. Афіцыйны курс еўра павышаны на 55,32 капейкі да 77,60 рубля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула