БЕЛ Ł РУС

Стала вядома імя загадкавага спонсара «Крумкачоў»

29.12.2015 / 14:54

«Крумкачы» знайшлі тытульнага спонсара. Ім стала беларуская піваварная кампанія «Крыніца».

Кантракт мінскага клуба з «Крыніцай» разлічаны на тры гады.

У чэрвені гэтага года БАТЭ пачаў супрацоўніцтва з іншым піўным брэндам — «Аліварыяй».

У наступным годзе «Крумкачы» згуляюць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда з'яўляецца адзіным прыватным футбольным клубам Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула