БЕЛ Ł РУС

У першыя хвіліны новага года на пажары загінулі маці і сын

1.01.2016 / 14:28

Nashaniva.com

У 00.10 1 студзеня з вёскі Апечкі Стаўбцоўскага раёна патэлефанавалі і паведамілі, што загарэўся дом.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, будынак ужо шугаў адкрытым полымем. На ложку і на падлозе выратавальнікі знайшлі нежывыя целы гаспадыні-пенсіянеркі і яе сына.

Суседзі дрэннае казалі пра сына. Па іх словах, мужчына выпіваў і курыў. Ратавальнікі мяркуюць, што менавіта гэтая шкодная звычка і прывяла да трагедыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула