Зінедзін Зідан узначаліць мадрыдскі «Рэал»
marca.es
Рафаэль Бенітэс пакінуў пасаду галоўнага трэнера іспанскага футбольнага клуба «Рэал». Пра гэта паведамляе выданне Marca. Па дадзеных крыніцы, на гэтай пасадзе яго зменіць француз Зінедзін Зідан, які працуе з другой камандай клуба «Рэал Кастылія».
Рашэнне аб адстаўцы 55-гадовага іспанскага спецыяліста было прынята па выніках экстраннага сходу кіраўніцтва «Рэала» на чале з прэзідэнтам клуба Фларэнтына Перэсам. Прычынай звальнення Бэнітэса сталі нездавальняючыя вынікі каманды.
Пасля 18 тураў «Рэал» ідзе на трэцім месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату Іспаніі, набраўшы 37 ачкоў. Лідзіруе мадрыдскі «Атлетыка» (41 ачко), другое месца займае «Барселона» (39 ачкоў, 17 матчаў).
Бенітэс узначаліў мадрыдскі клуб у чэрвені 2015 года. Ён змяніў на пасадзе галоўнага трэнера італьянца Карла Анчалоці.
Зідан з'яўляецца трохразовым уладальнікам узнагароды «Найлепшы футбаліст свету па версіі ФІФА» (1998, 2000, 2003). У складзе зборнай Францыі гулец станавіўся чэмпіёнам свету (1998) і чэмпіёнам Еўропы (2000). За «Рэал» Зідан выступаў з 2002 па 2006 гады, завяршыўшы кар'еру футбаліста ў іспанскай камандзе.
З 2009 года працаваў памочнікам прэзідэнта «Рэала» Перэса. У 2011-2012 гг. займаў пасаду спартыўнага дырэктара клуба. Улетку 2014-га француз узначаліў «Рэал Кастылія».