БЕЛ Ł РУС

Польскае МЗС выкліча пасла ЕС з-за крытыкі ў адрас Польшчы

5.01.2016 / 11:54

Польскае Міністэрства замежных спраў выклікае пасла ЕС у Польшчы. Пра гэта 5 студзеня завіў кіраўнік МЗС Вітальд Вашчыкоўскі.

Паводле яго слоў, Польшча будзе чакаць тлумачэнняў з нагоды выказванняў еўрапейскіх палітыкаў аб сітуацыі ў краіне.

Раней намеснік кіраўніка Еўракамісіі Франс Тымерманс накіраваў Польшчы перасцярогу ў сувязі з папраўкамі да закона аб тэле- і радыёвяшчанні, прынятымі польскімі Соймам і Сенатам, а еўракамісар па лічбавай эканоміцы і грамадстве Гюнтэр Этынгер заявіў, што Польшчу неабходна паставіць пад назіранне.

Гутарка МЗС Польшчы з прадстаўніком ЕС таксама закране запланаванай на 13 студзеня калегіі еўракамісараў, на якой на парадак дня будзе вынесена пытанне апошніх змяненняў у польскім заканадаўстве (гаворка ідзе пра папраўкі да закона аб тэле- і радыёвяшчанні і пра крызіс вакол Канстытуцыйнага суда).

На дадзены момант невядома, калі і ў якім фармаце пройдзе сустрэча польскага МЗС і прадстаўніка ЕС у Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула