БЕЛ Ł РУС

Швейцарская мастачка раздзелася ў цэнтры Кёльна супраць гвалту з боку мігрантаў

9.01.2016 / 00:46

ГС

Скандальна вядомая швейцарская мастачка Мілё Муарэ выйшла на «голы пратэст» супраць дзеянняў выхадцаў з Афрыкі і Блізкага Усходу, якія зладзілі масавыя беспарадкі ў Кёльне ў ноч на 1 студзеня, паведамляе The Telegraph. 8 студзеня дзяўчына выйшла цалкам аголенай на плошчу перад цэнтральным чыгуначным вакзалам Кёльна, дзе ў навагоднюю ноч мігранты зладзілі арганізаваныя напады на жыхарак горада.

Мілё Муарэ паспрабавала прыцягнуць увагу мінакоў эпатажным выглядам і плакатам з надпісам «Паважайце нас! Мы не безабаронныя ахвяры, нават калі мы аголеныя».

Паліцыя не стала перашкаджаць мастачцы ў правядзенні акцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула