БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Я ня бачу ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах Беларусі з астатнім сьветам

4.04.2008 / 13:46

Nashaniva.com

Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены ў нармалізацыі адносін з ЗША і ЭС. Пра гэта ён заявіў сёньня ў інтэрвію віетнамскім СМІ.


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены ў нармалізацыі адносін з ЗША і ЭС. Пра гэта ён заявіў сёньня ў інтэрвію віетнамскім СМІ.

«Мы ні з кім ня хочам сварыцца: ні з Усходам, ні з Захадам. Думаю, што нармалізуюцца адносіны з амэрыканцамі, ёсьць пэрспэктывы нармалізацыі адносін з Эўрасаюзам», — падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што Беларусь «спрабуюць прыціснуць санкцыямі».

«Гэта дарэмныя спробы. Мы знойдзем рынкі збыту сваёй прадукцыі», — заявіў прэзыдэнт.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што калі б Беларусі не перашкаджалі разьвіваць эканоміку, то яна прырастала б яшчэ большымі тэмпамі.

Аляксандар Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што, нягледзячы на пэўныя цяжкасьці, Беларусь у бліжэйшы час з усімі выбудуе нармальныя адносіны.

«Я ня бачу ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах Беларусі з астатнім сьветам», — падкрэсьліў прэзыдэнт.

Паводле БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула