БЕЛ Ł РУС

Вялікі Брат пільнуе цябе!

4.04.2008 / 16:3

Nashaniva.com

Сёлета на вуліцах Менску дадаткова ўстановяць 67 сыстэм відэаназіраньня. Цяпер іх 57.


У 2008 годзе на вуліцах Мінска будзе дадаткова ўстаноўлена 67 новых сістэм відэаназірання.

Пра гэта 4 красавіка ў Мінску на пасяджэнні круглага стала паведаміў начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў.

Паводле яго слоў, цяпер у Беларусі функцыянуе больш за 150 сістэм відэаназірання з вывадам выявы на маніторы аператыўна‑дзяжурных службаў органаў унутраных спраў або пастоў дэпартамента аховы МУС. У Брэсцкай вобласці такіх відэасістэм устаноўлена 10, у Віцебскай — 25, у Гродзенскай — 4, у Гомельскай — 5, у Магілёўскай — 39, Мінскай — 11. Найбольшая колькасць відэасістэм устаноўлена ў Мінску — 57.

Паводле слоў А. Барсукова, сістэмы відэаназірання выкарыстоўваюцца для доказу вінаватасці правапарушальнікаў, устанаўлення асоб, вінаватых ва ўчыненні дарожна‑транспартных здарэнняў.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула