У Мінску на расчыстку снегу вывелі спецназ ФОТА
Сталічныя брыгады ўнутраных войскаў МУС дапамагаюць сёння гарадскім службам чысціць вуліцы Мінска ад снегу.
Па рашэнні камандзіра Унутраных войскаў Юрыя Караева дзве сотні вайскоўцаў часцей 5448, 3214 і 5529 выйшлі на ўборку снегу. Да іх таксама далучыліся афіцэры галоўнага ўпраўлення камандуючага УВ.
Вайскоўцы в/ч 5448 разам з афіцэрамі працуюць у раёне вуліцы Маякоўскага. Жаўнеры в/ч 3214 чысцяць вуліцы Уручча, а в/ч 5529 — каля Прылуцкай.