БЕЛ Ł РУС

Кіроўца спрабаваў абагнаць снегаўборачную тэхніку і пратараніў таксі

14.01.2016 / 17:52

ДТЗ здарылася днём у Смалявіцкім раёне, паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Кіроўца «Фальксвагена» на ўчастку з абмежаванай бачнасцю і ў зоне дзеяння дарожнага знака «Абгон забаронены» вырашыў абагнаць дарожную тэхніку. На ўздыме мужчына не справіўся з кіраваннем, яго машыну вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе яна сутыкнулася з таксі.

У выніку ДТЗ абодва кіроўцы пацярпелі і шпіталізаваныя ў бальніцу. Пасажыр таксі не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота ДАІ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула