У парламенце Францыі з-за Памэлы Андэрсан пабіліся журналісты
У парламенце Францыі падчас прэс-канферэнцыі амерыканскай актрысы Памэлы Андэрсан пабіліся фатограф і аператар, перадае Reuters.
Адзначаецца, што прэс-канферэнцыя была прысвечана кампаніі Андэрсан па абароне качак і гусей, якіх гвалтоўна выкормліваюць, каб потым гатаваць фуа-гра.
Памэла Андэрсан падчас прэс-канферэнцыі ў Парыжы. Фота: Eric Feuerberg / AFP / Getty Images
Фатограф і аператар пабіліся, не падзяліўшы удалае месца для здымак. Між тым адзначаецца, што каля 25 іншых журналістаў наогул не змаглі трапіць на сустрэчу з Андэрсан.