БЕЛ Ł РУС

Напад баевікоў на ўніверсітэт у Пакістане: загінулі да 15 чалавек

20.01.2016 / 09:46

Атака на адукацыйную ўстанову адбылася раніцай. Першапачаткова прэса пісала, што ў будынку знаходзяцца трое баевікоў. На момант нападу ва ўніверсітэце было больш за 3 тыс. студэнтаў і выкладчыкаў.

Як паведамілі прадстаўнікі некамерцыйнай арганізацыі Фонд Эдхі, атака ўжо забрала жыцці прынамсі 15 чалавек; яшчэ каля 50 пацярпелі.

У будынку былі чуваць некалькі выбухаў і стральба. У цяперашні час спецназу ўдалося патрапіць на тэрыторыю універсітэта; ліквідаваныя двое баевікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула