БЕЛ Ł РУС

КХЛ. Мінскае «Дынама» адстае ад зоны плей-оф ужо на 11 ачкоў

21.01.2016 / 7:51

Nashaniva.com

У матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ «Слован» перамог «Медвешчак» (3:2).

Такім чынам, клуб з Браціславы замацаваўся на восьмым месцы ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. На яго рахунку 79 ачкоў пасля 53 матчаў.

Мінскае «Дынама» працягвае знаходзіцца на 10-м радку ў табліцы, але адставанне ад «Слован» складае ўжо 11 ачкоў.

У «Дынама» 68 балаў пасля 51 матча.

Нагадаем, для траплення ў плэй-оф КХЛ камандам трэба заняць месца не ніжэй восьмага у сваёй канферэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула