БЕЛ Ł РУС

Міжнародная кааліцыя знішчыла 22 тысячы баевікоў за час аперацыі супраць ІД

22.01.2016 / 07:54

Міжнародная кааліцыя па барацьбе з «Ісламскай дзяржавай» знішчыла каля 22 тысяч баевікоў за час аперацыі ў Сірыі і Іраку. Пра гэта заявіў міністр абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыан у інтэрв'ю каналу France 24.

Па словах Ле Дрыана, за час аперацыі ІД згубіла 15 адсоткаў захопленых тэрыторый.

Колькі баевікоў, што ваююць у шэрагах ІД, дакладна невядома. Прыблізна іх колькасць ацэньваецца ў 70-90 тысяч чалавек, але існуюць і больш крайнія ацэнкі — ад 20-30 тысяч да 200 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула