БЕЛ Ł РУС

У індзейскім паселішчы ў Канадзе мужчына застрэліў двух братоў і школьную настаўніцу

23.01.2016 / 16:49

У выніку страляніны ў сярэдняй школе ў канадскай правінцыі Саскачаван, паводле ўдакладненых звестак, загінулі чатыры чалавекі. Раней прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо паведамляў пра пецярых загінулых.

La Loche Community School

«На дадзены момант загінулі чатыры чалавекі», — заявіла прадстаўнік канадскай паліцыі Марын Леві. Пры гэтым яна не ўдакладніла колькасць параненых. Па словах Трудо, іх было двое.

Па інфармацыі паліцыі, падазраваны ў стральбе мужчына затрыманы і змешчаны пад варту.

Паведамленні пра стральбу ў школе індзейскага пасёлка Ла-Лочэ, пераважна са слоў відавочцаў, пачалі паступаць у ноч на суботу.

«Я выбег са школы, — распавёў Наэль Дэзжарле, вучань старэйшых класаў. — Вакол ўсе крычалі, я чуў шэсць ці сем стрэлаў ўнутры. Калі я выбраўся на вуліцу, я пачуў новыя стрэлы».

Выконваючы абавязкі мэра паселішчы Кевін Жанв'е заявіў, што адной з ахвяраў нападніка стала яго 23-гадовая дачка Мары, якая працавала настаўніцай у школе.

Ён таксама сказаў са спасылкай на паліцыю, што стралок спачатку дома застрэліў двух братоў, а пасля гэтага пайшоў у школу.

Большасць жыхароў пасёлка Ла-Лочэ складаюць канадскія індзейцы. Усяго там пражываюць тры тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула