БЕЛ Ł РУС

Беларус правядзе нацыянальны адбор на «Еўрабачанне» ва Украіне

26.01.2016 / 7:7

nn.by

У нашых суседзяў нацыянальны адбор на «Еўрабачанне-2016» пройдзе ў тры этапы: 6, 13 (паўфіналы) і 21 лютага (фінал), піша kp.ua.

У складзе журы Канстанцін Меладзэ, Руслана, Андрэй Данілка (менавіта так, а не Верка Сярдзючка). Дарэчы, Руслана выйграла еўраконкурс у 2004 г., а Верка Сярдзючка заняла ў 2007 г. 2-е месца.

Паказваць украінскае шоу будуць каналы СТБ і UA: першы канал.

Весці нацыянальны адбор будуць Дзмітрый Танковіч і Аляксандр Педан.

Дарэчы, Дзмітрый Танковіч нарадзіўся ў Мінску, іграў у вядомай камандзе КВК «ЧП». У 2009 г. з'ехаў ва Украіну, працуе акурат на СТБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула