БЕЛ Ł РУС

Гаагскі суд пачаў расследаванне злачынстваў расейска-грузінскай вайны 2008 года

27.01.2016 / 19:18

Аляксандр Гелагаеў

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе пачаў расследваць ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва, якія былі ўчыненыя ў Грузіі падчас расейска-грузінскага канфлікту 2008 года, піша bbc.com.

Сайт МКС паведамляе, што следства будзе весціся адносна злачынстваў з 1 ліпеня па 1 кастрычніка 2008 года. 

Галоўныя злачынствы, якія будуць расследаваныя - забойствы мірнага насельніцтва, гвалтоўнае выгнанне жыхароў з раёнаў пражывання, знішчэнне маёмасці, напад на міратворчыя войскі.

Паводле інфармацыі пракурора МУС, з тэрыторыі прарасейскай Паўднёвай Асетыі былі выгнаныя каля 18,5 тысяч чалавек, забітыя 113 грузінскіх мірных жыхара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула