БЕЛ Ł РУС

Аўтобус з пасажырамі перакуліўся ў Гомельскай вобласці

28.01.2016 / 12:31

Пасажыры і кіроўца пакінулі аўтобус самастойна, пацярпелых няма.

112.by

Раніцай у чацвер кіроўца аўтобуса паведаміў у МНС, што яго транспартны сродак перакуліўся на трасе М-10.

Рэйсавы аўтобус ехаў з Гомеля ў Лельчыцы з 8 пасажырамі ў салоне, і ў раёне Малых Аўцюкоў у Калінкавіцкім раёне зляцеў у кювет і перакуліўся.

— Пасажыры і кіроўца пакінулі аўтобус самастойна, пацярпелых няма. У выніку ДТЗ аўтобус атрымаў нязначныя механічныя пашкоджанні, — распавяла kp.by прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксенія Шынгірэй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула