БЕЛ Ł РУС

На Сьветлагоршчыне абрабавалі царкву

10.04.2008 / 9:57

Nashaniva.com

Ноччу невядомыя зламысьнiкi сарвалi дошкi цэнтральнага ўваходу ў недабудаваны храм вёскi Узнаж Сьветлагорскага раёну i скралi чатыры абразы Хрыста Збавiцеля, столькi ж — Сьвятой Багародзiцы i адзiн абраз Казанскай Божай Мацi, а таксама iншы царкоўны рыштунак.

Заява аб iх прапажы ранiцай паступiла ў мiлiцыю раёну, i начальнiк сьледчага аддзелу Вячаслаў Катлярчук паведамiў нам, што ўсё скрадзенае ў вынiку апэратыўнай работы было знойдзена ў схованцы побач з чыгуначным пераездам, за паўкiлямэтра ад царквы. Пошукi зламысьнiкаў працягваюцца.

Паводле: Уладзiмiр Пернікаў, «Звязда»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула