БЕЛ Ł РУС

Літоўскае МЗС таксама крытыкуе «Карту паляка»

10.04.2008 / 12:39

Nashaniva.com

Карта паляка, якую могуць атрымаць палякі ў Літве, можа дыскрымінаваць грамадзянаў іншых краін Эўразьвязу. Такое меркаваньне выказалі прадстаўнікі літоўскага МЗС на старонках выданьня «Lietuvos Żinios».


Карта паляка, якую могуць атрымаць палякі ў Літве, можа дыскрымінаваць грамадзянаў іншых краін Эўразьвязу. Такое меркаваньне выказалі прадстаўнікі літоўскага МЗС на старонках выданьня «Lietuvos Żinios». У міністэрстве падкрэсьлілі, што прывілеі ўладальнікаў Карты паляка могуць супярэчыць зьвязаўскаму заканадаўству. Дыскрымінацыяй можа лічыцца таньнейшы праезд для літоўцаў з Картаю паляка ў параўнаньні з грамадзянамі іншых эўрапейскіх краін.

У сваю чаргу генэральны консул Польшчы ў Вільні Станіслаў Цыгнароўскі лічыць, што такія льготы для палякаў не павінны выклікаць зьдзіўленьня, паколькі ўсе краіны клапоцяцца пра сваіх суайчыньнікаў.

Паводле: Польскае радыё для замежжа

Глядзі яшчэ:
Беларусь прапанавала ўвесьці мараторый на «Карту паляка»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула