БЕЛ Ł РУС

У школе на поўдні Швецыі адбыўся выбух

2.02.2016 / 20:13

У школе ў Карлстадзе на поўдні Швецыі адбыўся выбух, у выніку ніхто з вучняў не пацярпеў. Пра гэта агенцтву TT паведамілі ў паліцыі, піша The Local.

TT

Паводле дадзеных праваахоўных органаў, выбух прагрымеў у спартыўнай зале. Цяпер месца здарэння абследуюць аварыйныя службы.

Сведкі паведамляюць, што пасля выбуху над будынкам навучальнай установы падняўся слуп дыму. «Быў магутны выбух, вокны і некаторыя сцены пачалі дрыжаць», — распавяла ў інтэрв'ю Aftonbladet дырэктар школы Крысціна Холмберг.

Па словах кіраўніка брыгады хуткай дапамогі, якая прыехала па выкліку на месца надзвычайнага здарэння, пакуль што ім не ўдалося выявіць, што менавіта выклікала выбух.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула