БЕЛ Ł РУС

Украінца Алега Сянцова, асуджанага на 20 гадоў у Расіі, этапуюць у Якуцію

8.02.2016 / 22:22

Алег Сянцоў (злева), Аляксандр Кольчанка

Украінскага рэжысёра Алега Сянцова этапуюць у Якуцію. Пра гэта ў панядзелак, 8 лютага, паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку стрыечная сястра Сянцова Наталля Кочнева.

Раней паведамлялася, што Сянцова адправілі ў Іркуцк.

Пры гэтым Кочнева пацвердзіла інфармацыю аб тым, што ягонага хаўрусніка Аляксандра Кольчанку вязуць у Чэлябінскую вобласць.

25 жніўня 2015 года ўкраінскага рэжысёра Алег Сянцова прысудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Па версіі следства, ён стварыў у Крыме тэрарыстычную групу і арганізаваў падпал офісаў мясцовага аддзялення партыі «Адзіная Расія» і арганізацыі «Руская абшчына Крыма». Яго таксама абвінавачваюць у спробе арганізаваць выбух помніка Леніну ў Сімферопалі.

Аляксандра Кольчанку асудзілі на дзесяць гадоў пазбаўлення волі за саўдзел у тэрарыстычным акце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула