БЕЛ Ł РУС

Пенсіянер з Беларусі кінуў бутэльку з зялёнай фарбай у Маўзалей Леніна

15.02.2016 / 14:55

Nashaniva.com

Пенсіянер з Беларусі кінуў бутэльку з фарбай у Маўзалей Леніна на Краснай плошчы ў Маскве. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ. Як адзначаецца, 78-гадовы мужчына быў затрыманы.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю каля 14.00. Мужчына кінуў паўлітровую бутэльку ў бок Маўзалея. У выніку ўваход у будынак з левага боку быў заліты зялёнай фарбай.

Мужчына не стаў тлумачыць свой учынак, патрабуючы выклікаць журналістаў і прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта. Пасля затрымання яго шпіталізавалі ў адну з псіхіятрычных бальніц Масквы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула