БЕЛ Ł РУС

Генпракурор Украіны Віктар Шокін падаў у адстаўку

16.02.2016 / 20:56

Nashaniva.com

Генеральны пракурор Украіны Віктар Шокін напісаў заяву аб адстаўцы.

Пра гэта паведамляе крыніца «Украінскай праўды» ў Генеральнай пракуратуры. «Шокін падаў у адстаўку», — адзначыла яна.

Пазней нардэп Мустафа Наем напісаў пра гэта ў сябе ў твітары.

Як паведамлялася, у аўторак прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка і генпракурора Віктара Шокіна сысці ў адстаўку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула