БЕЛ Ł РУС

Міліцыя шукае эксгібіцыяніста, які палохаў дзяўчат у Драздах

19.02.2016 / 22:29

Nashaniva.com

Мінская міліцыя шукае эксгібіцыяніста, які разгульваў па элітным раёне на ўскраіне сталіцы. 

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, 18 лютага ў Цэнтральнае РУУС сталіцы звярнуліся некалькі дзяўчат. Яны паведамілі, што на вуліцы Рачной невядомы малады чалавек дэманстраваў прахожым свае геніталіі.

Тых, хто пазнаў мужчыну, міліцыя просіць паведаміць пра гэта па тэл. 8 (029) 178-90-92, 8 (025) 773-54-39.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула