БЕЛ Ł РУС

Баевікі ІД звярнуліся з пагрозамі да заснавальнікаў Facebook і Twitter

25.02.2016 / 17:25

Баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» распаўсюдзілі 25-хвілінны відэаролік з пагрозамі ў адрас заснавальніка Facebook Марка Цукерберга і стваральніка Twitter Джэка Дорсі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Тэрарысты пагражаюць адпомсціць Facebook і Twitter за намаганні па барацьбе з распаўсюджваннем экстрэмісцкага кантэнту, а таксама за ліквідацыю акаўнтаў ісламістаў.

На відэазапісы паказана, як хакеры ІД на старонках карыстальнікаў Facebook і Twitter размяшчаюць прапагандысцкія матэрыялы. Экстрэмісты сцвярджаюць, што групоўка ўжо выявіла больш за 10 тысяч профіляў Facebook, звыш 150 груп Facebook і амаль 5 тысяч акаўнтаў Twitter.

«Калі вы закрыеце адзін наш акаўнт, мы ў адказ адкрыем 10 і ў хуткім часе сатром вашы імёны, калі ліквідуем вашы сайты», — гаворыцца ў відэароліку.

Прадстаўнікі Facebook і Twitter пакуль не каментуюць сітуацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула