БЕЛ Ł РУС

У Кіеве абрынуўся дом, пад заваламі знаходзяцца людзі

25.02.2016 / 18:52

Nashaniva.com

У цэнтры Кіева абваліўся будынак, піша 112.ua.

Фота: Аксана Зіноўева

Па меншай меры адзін чалавек загінуў, паведамляе ДСНС Украіны.

Паводле папярэдніх дадзеных, пад заваламі дома знаходзіліся шэсць чалавек, трое з іх выратаваныя, яшчэ двое застаюцца заблакаваныя пад абломкамі. Раней ДСНС Украіны паведаміла, што ратавальнікі знайшлі цела загінулага. На месцы абвалу дома працуюць 150 ратавальнікаў і 20 адзінак спецтэхнікі.

«На Хмяльніцкага ў расселенным аварыйным доме, які знаходзіцца ў прыватных руках, у час работ будаўнікоў ўпала перакрыцце», — праінфармавала прэс-сакратарка мэра Кіева Аксана Зіноўева.

Як кажуць мясцовыя жыхары, дом быў нежылы, там самавольна сяліліся бяздомныя і перасяленцы з Данбаса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула