Давыдзька прыйшоў у «Клуб рэдактараў» з «Пагоняй» на сэрцы ФОТАФАКТ
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька пры канцы чарговага «Клуба рэдактараў» адкінуў лацкан піджака, каб прадэманстраваць майку з выявай герба Віцебскай вобласці — «Пагоняй».
Такім чынам, «Пагоня» аказалася ў яго на левым баку майкі, а на правым — афіцыйны герб Беларусі.
«Карыстаючыся сённяшняй сітуацыяй, мне хочацца, каб быў дыялог у грамадстве», — падсумаваў Давыдзька.