БЕЛ Ł РУС

У Кіеве невядомыя закідалі піратэхнікай расійскае пасольства і выклалі ў сеткі ВІДЭА

6.03.2016 / 16:03

У Кіеве ў ноч на 6 сакавіка група невядомых з піратэхнікай здзейсніла напад на амбасаду РФ на Повітрофлотскім праспекце.

Відэа нападу ўдзельнікі акцыі выклалі ў сетку.

Зыходзячы з відэа, ўдзельнікі нападу закідалі піратэхнікай будынак пасольства і пашкодзілі кавадламі некалькі аўтамабіляў з нумарамі амбасады РФ серыі «D001». У машынах разбілі шкло, люстэркі і капоты.

Адзначаецца, што ахова амбасады ажыццявіла некалькі стрэлаў у паветра, каб адпудзіць тых, хто нападаў.

Удзельнікі нападу заявілі, што прысвяцілі свае дзеянні Надзеі Саўчанка.

У паліцыі пацвердзілі інфармацыю пра напад, аднак дэталяў не ўдакладнілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула