БЕЛ Ł РУС

Муж на вуліцы ўдарыў п'яную жонку нагой па галаве — выпадак у Гомелі ВІДЭА

13.03.2016 / 11:29

Nashaniva.com

Мужчына, які футбольным ударам па галаве «суцішыў» п'яную даму, якая атакавала спачатку жанчыну з дзіцем, а потым малога ў калясцы, быў яе мужам, пішуць «СН» са спасылкай на «РЕН ТВ».

Нядаўна ў сацыяльных сетках з'явілася відэа бойкі, якая адбылася ў беларускім Гомелі і якая скончылася прыездам міліцыі.

П'яная дама накінулася на жанчыну з дзіцем, затым спрабавала здзейсніць самагубства пад коламі машын, а потым накінулася з кулакамі на малога ў вазку, атрымаўшы пасля гэтага ўдар па галаве «з нагі» ад свайго ж мужа.

Як аказалася, п'яная жанчына пасварылася са сваім таксама нецвярозым мужам. Пасля гэтага яна злосна накінулася з кулакамі на сваю сяброўку, якая трымала яе малое дзіця. А потым зладзіла істэрыку, спрабуючы кінуцца пад колы машын. Калі і гэта не дапамагло звярнуць на сябе ўвагу, жанчына прынялася біць вазок з другім сваім малым.

Такіх дзеянняў не пацярпеў бацька. Ён паваліў жонку на зямлю і нанёс ёй футбольны ўдар па галаве. У гэты момант да месца здарэння прыбылі праваахоўнікі, якія вырашылі, што завадатар бойкі — мужчына, і скруцілі яго. Убачыўшы гэта, п'яная жонка, забылася пра сварку і стала бараніць мужа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула