БЕЛ Ł РУС

Выбух у аэрапорце Брусэля здзейсніў смяротнік

22.03.2016 / 12:08

Выбух у аэрапорце Брусэля ажыццявіў смяротнік, сцвярджае Reuters са спасылкай на тэлеканал VRT. Таксама паведамляецца, што ў выніку серыі выбухаў загінулі не менш за 13 чалавек, 35 атрымалі раненні.

Паведамленні аб выбухах у аэрапорце Брусэля ў зале вылету паступілі раніцай у аўторак, 22 сакавіка.

Праз некалькі гадзін стала вядома аб выбуху на станцыі метро «Мальбэк» ў Бруселі. Дакладных звестак пра колькасць пацярпелых на станцыі няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула