Кіраўнік Службы бяспекі Украіны мяркуе, што тэракты ў Брусэлі могуць быць элементам гібрыднай вайны Расіі
lesoir.be
Старшыня Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак не здзівіцца, калі ў далейшым высветліцца, што за сённяшнімі выбухамі ў Брусэлі стаяць спецслужбы Расійскай Федэрацыі, і гэта з'яўляецца элементам гібрыднай вайны, якую развязвае Расія.
Пра гэта Грыцак заявіў, выступаючы перад студэнтамі і выкладчыкамі Кіева-Магілянскай акадэміі.
«Я не здзіўлюся, калі гэта з'яўляецца элементам так званай гібрыднай вайны Расіі, хоць цяпер будуць ківаць, што за гэтым стаіць ІДІЛ», — сказаў Грыцак